Дзве адвараных курыных паляндвіцы дробна нарэзаць ці здрабніць у мясасечцы.150 грамаў сыра нацерці на буйнай тарцы Змяшаць курынае мяса і сыр, дадаць сухую ці свежую зеляніну. Можна дадаць сухі кроп і сухую зялёную цыбулю. Адварыць бульбачку. Для паляпшэння густу, у ваду дадаць малады часнык і сцеблы кропу. Патаўчы бульбачку да аднастайнага стану, дадаць сметанкавае масла, соль, перац, зеляніну кропу і зялёную цыбулю. У форму пакласці пластамі, бульбачку, курыцу з сырам, бульбачку. Вышмараваць смятанай. На паверхні зрабіць паглыбленні і выліць у іх перапёлчыны яйкі. Запекчы ў духоўцы да гатовасці яйкаў. Гэту запяканку добра падаць з соусам ці кетчупам.
|