-бульба (дробнымі кавалачкамі) – 5 кг
-цыбуля рэпчатая (парэзаная дробна) - 1 шт.
-малако - 1 л
-бекон (парэзаны на тонкія палоскі) – 75 г
-сметанкавае масла – 25 г
-соус з хрэна - 2 ст.л.
Разагрэць духоўку да 190 С. Пакласці бульбу і цыбулю у рондаль з 750 мл малака, давесці да кіпення, варыць 10 хвілін, затым зліць. Абсмажыць бекон на патэльні без масла да хрумсткай скарыначкі. Вышмараваць сметанкавым маслам форму для духоўкі ёмістасцю 1.6 л. Пакласці на дно палову бульбяной сумесі, затым пасыпаць беконам, дадаць пакінутую бульбу. Змяшаць соус з хрэна з пакінутым малаком, заправіць соллю і чорным перцам. Паліць малаком бульбу і пакласці зверху пакінутае масла. Паставіць форму на бляху. Запякаць на працягу 1 - 1 1/4 гадзіны, пакуль бульба не будзе мяккай.
|