- шчаўе – 185 г
- цёрты сыр – 8 г
- сметанкавае масла – 6 г
- пшанічная мука – 2 г
- пшанічны хлеб – 25 г
- паніровачныя сухары – 3 г
- мясны булён ці вада – 15 г
- соль.
Адваранае шчаўе прапускаюць праз мясасечку, дадаюць пасераваныя цыбулю і муку, мясны булён ці ваду і тушаць да гатовасці.
У атрыманае пюрэ дадаюць цёрты сыр, сметанкавае масла, соль.
На дно посуду ўкладваюць лустачкі абсмажанага хлеба, пюрэ, пасыпаюць сухарамі і ставяць у духавую шафу.
Можна падаваць да стала ў посудзе, у якім запякалася страва.
|