-300 г свежай ці 250 г кансерваванай чарэмшыны,
-1 цыбуліна,
-2 яйкі,
-50 мл малака,
-50 г сыра,
-2 ст. л. алею,
-соль,
-спецыі - па густу.
Свежую зеляніну чарэмшыны прамыць і абсушыць (марынаваную зліць) і парэзаць.
Цыбуліну пачысціць, парэзаць, абсмажыць на алеі з соллю да залацістага колеру, дадаць чарэмшыну, перамяшаць (абсмажыць 2-3 хвіліны), заліць узбітымі з малаком яйкамі, запекчы ў духоўцы 20 хвілін, пасыпаць цёртым сырам і запякаць да румянай скарыначкі.
|