Шырокую чарку апаласкваюць некалькімі кроплямі алею так, каб на паверхні шкла засталася тонкая алейная плёнка. Выпускаюць у чарку адзін сыры яечны жаўток, дадаюць 10-20 капель джыну (можна замяніць "Паляўнічай" горкай) і пасыпаюць молатым чорным і чырвоным перцам. Абодва гэтыя перцы маюць розныя алкалоіды, і кожны з іх па-свойму дзейнічае на нервовую сістэму. П'юць, зразумела, адным глытком.
|