-2 бутэлькі гарэлкі ці 45-50%-нага спірту этылавага,
-50 г мёда пчалінага,
-10 г настойкі праполісу,
-50 г. чарнасліва сушонага,
-25 г. шыпшыны,
-па 1 г. (каля паловы г.л.) травы святаянніка, ліпавых кветак, палыну, мяты, хваёвых почак, кораня дуброўкі (калган),
-5-6 шт. гваздзічак,
-6-8 шт. каляндры,
-1-0,5 г.л. ванільнага цукру.
Чарнасліў адлучыць ад костачак і дробна нарэзаць. Шыпшыну і сушоныя травы здрабніць у кавамолцы, злучыць з чарнаслівам і заліць шклянкай вады. Герметычна закаркаваўшы, паставіць посуд з сумессю на 1 месяц у цёмнае цёплае месца. У пакінутую гарэлку дадаць мёд, праполіс, ванільны цукар, добра перамешаць і таксама настаяць 1 месяц, перыядычна падтрасаючы. Пасля месячнай вытрымкі выцяжку з травы працадзіць праз некалькі пластоў марлі, рэштку травы заліць 0,5 ст. кіпячонай вады, пракіпяціць 1 хвіліну, астудзіць. Злучыць разам травяную выцяжку, адвар травы і настойку мёда з праполісам. Ёмістасць закаркаваць, паставіць у прахалоднае месца на 1-2 месяца.
|