-1 л гарэлкі,
-50 г мёда,
-па 1 г рамонку палявога, амелы белай, шалвеі мушкатавай, чабора, кораня аеру, сушоных яблыкаў, цытрынавай скарынкі,
-10 шт. ядлоўцавых ягад.
Сушоную траву, яблыкі, корань аеру змалоць, дадаць ягады ядлоўца і заліць 0,5 л гарэлкі. Бутлю шчыльна зачыніць і настойваць на працягу 2-х месяцаў. Змяшаць 0,5 л гарэлкі з мёдам і дадаць працэджаную праз марлю выцяжку травы. Жамерыны з травы заліць 100 мл. вады, пракіпяціць, астудзіць, працадзіць і таксама дадаць у бутлю з будучым бальзамам. Бальзам настойваць некалькі месяцаў.
|