Гэтую адмысловую (мяккую) гарэлку можна вырабіць у хатніх умовах. Для гэтага трэба ўзяць 25 г мушкатавых арэхаў, па 12 г гваздзічкі, карыцы, імбіра, кубебы, бадзяна, палыну, 8 г кветак мушката, 4 г дуброўкі, па 45 г кветак гваздзікі і ліпы, па 20 г кветак лаванды, лісця шалвеі, кмена і лісця фенхеля, па 25 г кучаравай мяты, кораня бетонікі, дубовай амелы, 150 г мякішу свежай белай булачкі. Стаўчы, змяшаць з мякішам булачкі, замачыць на суткі ў 1, 2 л добрага вінаграднага віна ў цепле. Заліць гэта ў куб, дадаць 115 г вады, настаянай на кветках агурочніка, 100 г ландышавай вады, 100 г вады, настаянай на ягадах суніцы, 50 г ружовай вады. Перагнаць на моцным агні і трохі падсаладзіць сіропам.
|