Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 2
    Гасцей: 2
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Алкагольныя напоі

    БАЛЬЗАМ “КАРЫЧНЕВЫ ГАРАЛЬД”

    Складанасць падрыхтоўкі дадзенага бальзама (яго можна прыгатаваць толькі адзін раз у годзе) акупляецца , бо манахі манастыра св. Андроніка прыпісваюць яму цудадзейную лекарскую сілу. Па меры красавання лекавай травы напаўняем літровыя слоікі неабходным матэрыялам, парэзаўшы яго нажом, а лепш скамячыўшы яго рукамі. Гэта робіцца ў наступнай паслядоўнасці: святаяннік (кветкі і лісце) заліваем гарэлкай 40о. Раствор становіцца чырвоным. Затым рыхтуем слоік з чаборам, трэці слоік – з пялёсткамі ружы, чацвёрты – з квітнеючай лавандай, пяты – з шалвеяй, шосты – з крапівой, сёмы – з мятай зялёнай, восьмы- з ліпавымі кветкамі, дзявяты (ужо бліжэй да восені) – з кветкамі календулы. Усе слоікі, напоўненыя гарэлкай ці разведзеным спіртам, стаяць у цемры і чакаюць сваёй гадзіны. А тым часам асноўная маса будучага бальзама (3/4 агульнага аб'ёму) будзе складацца з настою грэцкіх арэхаў 3-х ступенёвай сталасці. У канцы траўня, калі арэх толькі завязаўся, вы збіраеце яго і, не перамываючы, разразаеце плады напалову, заліваеце гарэлкай. Праз два тыдні (у розныя гады ён спее па рознаму) вы зрываеце арэх, калі ў яго асяродку з'явілася вадкасць, разразаеце напалову і заліваеце тым жа складам. Калі плод арэха канчаткова сфармуецца і з'явіцца карычневая лупіна, збіраецца невялікая частка пладоў, якія заліваюцца гарэлкай на 1/3 рыхтуемага бальзама. У першых ліках верасня, калі наступіць поўня, усе кампаненты зліваюцца ў адзін буталь, куды дадаецца разведзены ў тым жа складзе вадкі мёд (леташні пажадана не выкарыстоўваць) з разліку 150 г на 1 л. бальзама і 150 г малінавага сіропу на 1 л. бальзама. На працягу тыдня ўвесь склад старанна змешваецца, а затым ставіцца ў цемру для адстойвання і паспявання, якое настае 25 кастрычніка ў дзень св. Андроніка. Пасля заходу сонца, імкнучыся не ўзбоўтаць асадак, бальзам КАРЫЧНЕВЫ ГАРАЛЬД разліваюць у керамічныя пасудзіны ці аптэчныя бутэлькі карычневага колеру. Гэта адзін з самых дарагіх бальзамаў у свеце, бо тэхналогія яго магчыма толькі ў паўднёвых дэпартаментах Францыі ці ў Крыму. Манахі манастыра св. Андроніка ў Тулузе штогод вырабляюць вызначаны тыраж бутэлек, які не перавышаюць нават ва ўраджайныя гады, займаючыся гэтай здабычай больш 500 гадоў.

    Катэгорыя: Алкагольныя напоі | Дабавіў: wawkalaki (07.07.2014)
    Праглядаў: 229 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar