Для вырабу бальзама "Сібірскі" запатрабуюцца наступныя складнікі рэцэпту:
- шалупіна кедравых арэхаў (ці цалкам здробненыя арэхі) - 100- 200 г
- перагародкі грэцкіх арэхаў - 50- 100 г .
- плады шыпшыны таўчоныя (мука з шыпшыны) - 50- 100 г .
- плады яблыні (лепш дзікай яблыні ці ранетак) - 100- 200 г .
- плады глогу (баярышніка) - 50- 100 г .
- плады чаромхі (чаромхавая мука) - 50- 100 г .
- плады рабіны - 50- 100 г .
- чабор (цім’ян) - 30- 50 г .
- крапіва двухдомная - 30- 50 г .
- кветкі ці корань півоні (настойка півоні мар’ін корань) - 20- 30 г
- календула (кіпцікі), кветкі і пабегі - 10- 20 г .
- калган (лапчатка, дуброўка бесцеблевая, корань) - 10- 20 г .
- талакнянка (ліст) - 10- 20 г .
- сінюха блакітная (корань) - 10- 20 г .
- залаты корань (радзіёла ружовая) ці яго настойка - 10- 20 г .
- кветкі канюшыны лугавой (ружовай) - 10- 20 г .
- скрыпень, кіпрэй (іван-чай) - 10- 20 г .
- арэх мушкатавы - 5- 10 г .
- сардэчнік сардэчны (пустырнік) ці яго настойка - 5- 10 г .
- кукурузныя рыльца - 5- 10 г .
- валадушка залацістая - 5- 10 г .
- мацярдушка - 5- 10 г .
- святаяннік каменны (папараць пахкая) - 5 г .
- карыца молатая - 5 г .
- падтыннік - 5 г .
- зёрна кавы молатыя - 5 г .
-гарбата - 5 г .
- сіропы з ягад абляпіхі, бружмелі (жымаласці), чарніцы, суніцы.
Усе прыгатаваныя па рэцэпту травы і плады трэба здрабніць і скласці ў трохлітровы шкляны слоік. Змесціва слоіка заліце гарэлкай так, каб яно было цалкам пакрыта. Застаецца зачыніць слоік вечкам і паставіць у цёмнае прахалоднае месца на 1-2 месяца. Затым настой зліце. У рэшткі травы і пладоў дадайце яшчэ гарэлкі, перамяшайце; вельмі добра адцісніце жмых. Працадзіце вадкасць праз некалькі пластоў капрону ці марлі, праз пласт ваты. Зліце вадкасць у чысты слоік. Зараз у атрыманы настой трэба дадаць сіропы з гаючых ягад у прапорцыі 1:1. Пажадана выкарыстоўваць усе паказаныя сіропы пароўну, але пры іх адсутнасці дапушчальна дадаваць нейкі адзін від. Дайце настаяцца бальзаму, змясціўшы яго на некалькі дзён у цемру. Калі на дно апусціцца асадак-завісь, трэба асцярожна зліць празрыстую вадкасць у шкляныя ёмістасці са шчыльна прыгнаным коркам. Атрыманы бальзам можа захоўвацца вельмі доўга, асабліва ў халадзільніку. Рэштку гаючай вадкасці з асадкам выкарыстоўвайце ў першую чаргу - ён не меней карысны, чым празрысты бальзам. Проста ў ім утрымоўваецца мякаць ад ягадных сіропаў і мінуўшыя фільтры драбнюткія часцінкі травы. Гатовы бальзам патроху дадаюць у чай, які ад гэтага становіцца вельмі духмяным і незвычайна смачным! Спачатку налівайце не больш за палову чайнай лыжкі бальзама на шклянку чаю раніцай і ўвечар. Праз тыдзень можна наліваць па поўнай чайнай лыжцы. Пры добрай пераноснасці кампанентаў можна ўжываць тры-чатыры чайных лыжкі бальзама ў суткі.
ПАПЯРЭДЖАННЕ: калі пакутуеце гіпертаніяй, выключыце са складу бальзама залаты корань, гарбату і каву. А дадайце ў падвойнай дозе іншыя складнікі: канюшыну, сардэчнік, рабіну, мар’ін корань. Таксама пажадана дадаць у склад бальзама чарнаплодную рабіну (50- 100 г) ці яе сіроп. Бо аронія вельмі гаючая і ўзбагачае бальзам ёдам, неабходным нашаму арганізму.
|