-100 г апельсінавай і цытрынавай цэдры,
-100 г кававых зерняў,
-3–4 пакуначка чорнай гарбаты,
-50 г ліпавых кветак,
-0,5 л гарэлкі,
-100 г каньяку,
-50 г мёда.
Цэдру цытрыны і апельсіна, кававыя зерні, ліпавыя кветкі заліце гарэлкай і настойвайце 2 тыдні. Затым працадзіце, дадайце мёд, каньяк і пакладзіце гарбатныя пакуначкі. Настойвайце яшчэ тыдзень.
|