На 1 л:
-цукар -125 г
-гарбата чорная -25 г
-каньяк -0.25 л
-брэндзі -0.25 л
-ваніль(струк) -1 шт
Цукар змяшаць з 0,125 л вады ў шырокім, цяжкім рондалі
і, памешваючы, давесці на слабым агні да кіпення.
Кіпяціць каля 2 хвілін, не размешваючы.
Зняць рондаль з пліты і даць змесціву астыць.
У заварачны чайнічак пакласці гарбату і ўліць 0,6 л кіпеню.
Даць запарцы настаяцца каля 2 хвілін.
Затым працадзіць яе праз падсітак.
Змяшаць запарку з цукровым сіропам, а затым - з каньяком ці брэндзі.
Графін спаласнуць гарачай вадой і напоўніць яго лікёрам.
Струк ванілі разрэзаць уздоўж і пакласці ў графін.
Затым шчыльна яго закаркаваць.
Вытрымайце лікёр у прахалодным і цёмным месцы,
сама меней, 1 тыдзень.
|