-жаўток - 2-3 шт
-пудра цукровая - 0.5 шклянка
-какава-парашок - 1 ст. лыжка
-ванілін - 0.5 пакуначак
-гарэлка - 350 г
-вада - 100 г
Гэты напой мае вельмі мяккі, далікатны густ,
ён незвычайна лёгка п'ецца.
Акрамя таго, ён з'яўляецца "афрадзізіякам",
гэта значыць прадуктам,
які валодае сэксуальна-ўзбуджальнымі ўласцівасцямі.
Каб прыгатаваць гэты лікёр,
я спачатку бяру два-тры жаўткі і старанна расціраю іх з паловай шклянкі цукровай пудры.
Затым дадаю туды адну сталовую лыжку какава-парашка
(папярэдне размешанага з адной сталовай лыжкай гарачай вады),
паўпакуначка ваніліну, 350 грамаў гарэлкі і 100 грамаў вады.
Старанна змешваю ўсе кампаненты ў міксеры.
Перш, чым падаваць лікёр на стол,
бутэльку з напоем трэба некалькі разоў страсянуць.
Гэты лікёр трэба падаваць у чарках з непразрыстага ці цёмнага шкла.
|