- яйка (жаўток) - 5-6 шт.
- цукар – 200 г
- ванілін - 1 дробка
- згушчонае малако - 1 банка
- спірт 95% -1 шклянка
Бяруць 5-6 яечных жаўткоў, дадаюць 200 г цукровага пяску
(а лепш цукровай пудры), жаўткі расціраюць з цукрам.
Дадаюць дробку ваніліну і банку згушчонага (салодкага) малака,
усё добра размешваюць і заліваюць 200-300 г 95%-нага спірту.
Усё зноў добра змешваюць і ўліваюць у бутэльку,
якую закаркоўваюць і вытрымліваюць не меней 2-3 месяцаў.
|