-1 л соку айвы,
-1 л спірту,
-25 г карыцы,
-25 шт. гваздзікі,
-міндаль,
-1 цытрына,
-1 кг цукру.
Сварыць айву у вадзе да размякчэння. Працадзіць сок і змяшаць яго з аднолькавай колькасцю спірту. Дадаць карыцу, гваздзіку, трохі нарэзанага міндаля, лупіну паловы цытрыны і цукар. Паставіць бутэлькі з нарыхтоўкай лікёру на 40- 50 дзён на сонца. Затым працадзіць і вытрымаць у бутэльках у гарызантальным становішчы не меней 6 месяцаў.
|