-малінавая вада - 3 л
-вішнёвая вада - 1 л
-вада памяранцавых кветак -1 л
-цукар - 6 кг
-спірт - 3-3,5 л
З дапамогай дыстыляцыйнага апарата рыхтуюць малінавую. вішнёвую і памяранцавую воды, змешваюць іх, разводзяць у іх цукар і даліваюць вычышчаны вуглём спірт. Напоем запаўняюць бутлю, закаркоўваюць яе, ставяць у цёмнае месца пры пакаёвай тэмпературы на 6 месяцаў. Затым асцярожна пераліваюць у чыстую бутлю. Лікёр захоўваюць закаркаваным у прахалодным месцы.
|