Сабраць толькі што распускаючыяся бутоны руж,
абрэзаць белыя кончыкі, скласці ў бутлю
і заліць спіртам 3 разы вычышчаным так, каб ледзь пакрыла лісце.
Паставіць на сонца на 3 дні, потым зліць,
наліць на свежыя ружовыя кветкі і так да трох разоў.
Потым працадзіць добранька,
для колеру ўліць некалькі кропель вітрыёля,
але з вялікай асцярожнасцю, каб не пераліць,
таму што ад гэтага лікёр зрабіўся б кіслым
і таму пасля кожнай кроплі вітрыёля ўзбоўтваць
і глядзець: калі ружовы колер ужо добры, то і не ліць больш вітрыёля.
0,25 вядра спірту развесці сіропам,
прыгатаваным з 6 ці 9 шклянак ружовай вады і 6 фунтаў цукру.
|