-ягады актынідыі - па густу
-гарэлка ці спірт - колькі сыдзе
-сіроп густы - колькі сыдзе
З ягад актынідыі можна прыгатаваць вельмі духмяны, смачны
і гаючы напой.
У хатніх умовах яго рыхтуюць так: чыстыя спелыя ягады,
абавязкова свежыя, насыпаць да паловы бутэлькі.
Астатнюю палову запоўніць гарэлкай ці спіртам.
Бутэльку выставіць на сонца на 30-40 дзён, час ад часу ўзбоўтваючы.
Калі настойка будзе гатовая, яе працадзіць.
Асобна сварыць густы сіроп і, калі ён астыне,
змяшаць з настойкай, ізноў працадзіць і разліць у маленькія бутэлькі,
не даліваючы іх на два пальца.
Захоўваць у ляжачым становішчы.
|