-1,5 кг - ягад бузіны
-1,5 літра вады
-1 кг цукровага пяску
-1 бутэлька (0,5 літра) добрай гарэлкі ці рому
-1 маленькая бутэлечка кандытарскай міндальнай аромы (па жаданні)
Ягады добра прамыць у праточнай вадзе,
прама са сцяблінкамі паскладаць у рондаль,
заліць зверху вадой і праварыць на ўмераным агні 1 гадзіну.
Затым працадзіць у іншы посуд атрыманы адвар,
ягады натуральна працерці, сок адціснуць.
Дадаць 1 кг цукру і, памешваючы давесці да кіпення,
праварыць на медленным агні да поўнага растварэння цукру,
дабавіць 1 маленькую бутэлечку міндальнай аромы
(тую, што выкарыстоўваецца для выпечкі).
Затым у кіпячую сумесь дадаць бутэльку гарэлкі і зняць з агню.
Астудзіць пры пакаёвай тэмпературы.
Разліць па бутэльках, захоўваць пры пакаёвай тэмпературы,
напрыклад у бары.
|