-3 л спірту,
-2 кг цукру (ці 2,5 - па густу),
-6 ці 9 шклянак ружовай вады
Сабраць толькі што распусціўшыяся бутоны руж,
абарваць пялёсткі, абрэзаць белыя кончыкі.
Скласці пялёсткі ў бутлю, заліць спіртам так,
каб спірт ледзь пакрываў пялёсткі.
Паставіць на сонца на 3 дні, потым зліць.
Заліць ізноў на ружовыя пялёсткі і так паўтараць тры разы.
Зліваючы апошні раз, як след працадзіць.
Можна падфарбаваць у ружовы колер шклянкай журавін
ці іншым падыходным па колеру харчовым фарбавальнікам.
3 л такога напоя развесці сіропам, прыгатаваным
з 6 ці 9 шклянак вады і 2-2,5 кг цукру.
Разліць напой у бутэлькі.
|