Пялёсткі руж (лепш за ўсё ад паркавай ружы) паскладаць у слоік.
Кожны пласт (? ~ 3 см) перасыпаць цукрам (3-4 ст. лыжкі).
Трымаць у цёплым месцы, слоік зачыніць вечкам.
Па меры ссядання дадаваць свежыя пялёсткі і цукар.
Калі вылучыцца сок, усе пялёсткі страцяць колер
і стануць карычняватыя - гатова.
На літровы слоік пялёсткаў (улічыць,
што пры настойванні яны абсоўваюцца,
так што іх трэба нямала) выліць бутэльку гарэлкі 0,5 л.
Пакінуць на месяц.
Працадзіць праз некалькі пластоў марлі і разліць па бутэльках.
|