-1,5 л маліны,
-3 літра вады
-800 г цукру
-1 г. л. цытрынавай кіслаты
-600 г спірту
-ці 1200 г гарэлкі
З вады і цукру сварыць сіроп,
ў канцы варкі дадаць цытрынавую кіслату.
Ягады маліны выкласці ў рондаль і заліць кіпячым сіропам.
Адразу накрыць вечкам.
Калі астыне, паставіць на суткі ў халадзільнік.
Потым працадзіць і дадаць спірт ці гарэлку.
Ўзбоўтаць і пакінуць, няхай разыйдзецца спірт і выпадзе асадак.
Лікёр можна рабіць з вішань, сліў, толькі плады трэба патаўкчы.
Лепш браць спірт, чым гарэлку,
таму што яна як бы выветрываецца ў лікёры праз некаторы час.
|