Для падрыхтоўкі 2 літраў:
-гарэлка - 1 л
-маліна - 250 г
-цукар - 750 г
-вада - 450 г
Змесціце маліну і гарэлку ў бутэльку, закаркуйце яе няшчыльна
і пастаўце на сонечнае месца прыкладна на два месяца.
Падтрасайце бутэльку часцей.
Змяшайце ў рондалі цукар з вадой і давядзіце сумесь да кіпення.
Зніміце пену, выключыце агонь і дайце сіропу астыць.
Працэдзіце гарэлку праз сіта,
выкладзенае падвойным пластом вільготнай марлі,
і дадайце ў яе цукровы сіроп.
Разліце па бутэльках і закаркуйце.
|