-маліна - 1 кг
-цукар - 1 кг
-спірт - 1 л
-вада - 1 л
Маліну расцерці, заліць спіртам і настойваць 15 дзён,
перыядычна памешваючы.
З цукру і вады сварыць сіроп, зняць пену, астудзіць да 30-40 °С
і выліць у настой, перамяшаць і настойваць яшчэ 2 тыдні.
Прафільтраваць, разліць па бутэльках і закаркаваць.
|