-сухія пялёсткі руж
-гарэлка ці спірт
-цукар
-мёд
-ванілін
Вазьміце пялёсткі завялых руж
і падсушыце іх (сухія пялёсткі добра захоўваюцца).
У слоік насыпце пялёсткі прыкладна 2/3 аб’ёма і заліце гарэлкай
ці спіртам, накрыйце вечкам і пастаўце на падваконнік на сонейка.
Праз 2 месяца працадзіце, калі ў вас быў спірт развядзіце вадой,
на 0,5 л дадайце ваніліну трошкі, 1 ст. лыжку цукру
і 1 ст.лыжку мёда (мёд можна замяніць цукрам).
Добра размяшайце, яшчэ раз працадзіце і лікёр гатовы.
|