-1 кг ружовых пялёсткаў
-1 л гарэлкі,
-2 кг цукру,
-800 мл вады,
-харчовы фарбавальнік.
Сабраць толькі што распусціўшыяся бутоны руж,
абрэзаць белыя кончыкі і скласці ў бутлю, заліць гарэлкай так,
каб ледзь пакрывала пялёсткі.
Паставіць на сонца на тры дні, потым зліць.
Паўтарыць гэту працэдуру тры разы. Працадзіць.
Для колеру ўліць харчовы фарбавальнік.
Настой развесці сіропам, прыгатаваным з вады і цукру,
у суадносінах 1: 1.
Разліць у бутэлькі, закаркаваць.
|