-спірт ці гарэлка
-бутоны руж
Сіроп:
-ружовая вада - 400-600 г
-цукар - 800 г
Збіраюць толькі што распусціўшыяся бутоны руж, абразаюць у іх белыя кончыкі, складаюць у бутлю і заліваюць спіртам так, каб ён пакрыў пялёсткі.
Ставяць на сонцы на 3 дня.
Затым спірт зліваюць і заліваюць ім свежыя бутоны, а старыя выкідваюць.
Працэдуру паўтараюць яшчэ раз.
Настой старанна працэджваюць.
Затым рыхтуюць ружовую ваду
пры дапамозе дыстыляцыйнага апарата.
Рыхтуюць яшчэ сіроп з 400-600 г ружовай вады і 800 г цукру
і разводзяць яго настаяным на бутонах спіртам.
Даюць пастаяць 10- 20 хвілін,
затым працэджваюць праз варонку з вугальным фільтрам.
Лікёр наліваюць у бутлю, закаркоўваюць
і ставяць у цёплае месца на некалькі тыдняў.
Затым пераліваюць у чыстыя бутэлькі, зашпунтоўваюць
і захоўваюць у цёмным прахалодным месцы.
|