
-пялёсткі духмяных руж - як мага больш
-гарэлка - 05-1 л.
-цукар*
-вада*
Пялёсткі руж шчыльна скласці ў шкляны слоік і заліць гарэлкай.
Праз 5-7 дзён выняць пялёсткі, адціснуць і той жа гарэлкай заліць свежыя.
Гэту працэдуру прарабіць 4-8 раз.
*Я ўсё лета залівала свежыя пялёсткі 0,7 л. гарэлкі,
таму лікёр атрымаўся неверагодна духмяным.
Затым прыгатаваць сіроп, астудзіць і змяшаць з працэджанай гарэлкай.
Лікёр разліць па бутэльках і настойваць у цёмным прахалодным месцы.

|