На 1 літр гатовага напоя:
-пялёсткі ружы ці шыпшыны (пераважней), колькі ўлезе бітком у слоік аб'ёмам 1 літр;
-0,7 кг цукру;
-1 літр гарэлкі
-ці 0,5 л. спірту;
Пялёсткі ружы ці шыпшыны складваем пластамі ў 3-літровы слоік
і перасыпаем цукрам кожны пласт, злёгку ўтрамбоўваючы.
Пакідаем слоік у цёплым месцы на святле на 3-4 сутак,
пакуль не выступіць сок.
Затым уліваем 0,5 л гарэлкі
ці разводзім дыстыляванай вадой 250 мл спірту да аб'ёму 500 мл.
Зачыняем паліэтыленавым вечкам і ставім у цёмнае цёплае месца
на 31 суткі, кожны дзень узбоўтваем змесціва слоіка.
Далей уліваем яшчэ 0,5 л гарэлкі (ці разведзенага спірту)
і вытрымліваем яшчэ 10 сутак, без узбоўтвання.
|