Сварыць сіроп кансістэнцыі варэння з 250 г цукру і 250 мл вады.
Выдушыць у яго сок з аднаго апельсіна і адной цытрыны.
Пакласці ў сіроп палову скарынкі з апельсіна і ўсю скарынку з цытрыны,
папярэдне на працягу 30 хвілін вымачаных ў цёплай вадзе.
Паставіць сіроп на агонь, ізноў пракіпяціць.
Затым зняць з агню, астудзіць і ўліць 60 мл рому ці каньяку.
Лікёр гатовы да ўжывання.
|