Нарэзаць на невялікія кавалачкі 2 цэлых апельсіна і 1 цытрыну.
Заліць невялікай колькасцю вады і паставіць пакіпець 5 хвілін.
Зняць з агню, астудзіць і заліць 1 л гарэлкі
і 600 г сіропу, густога, як для варэння.
Затым разліць у бутэлькі, запячатаць
і паставіць на 20 дзён у цёплае месца.
Працадзіць праз марлю, складзеную ў некалькі разоў,
і прафільтраваць, паклаўшы ў лейку (варонку) жмуток чыстай ваты.
|