Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Дэсерт

    ДАМАШНЯЕ МАРОЗІВА

    Акрамя прадуктаў спатрэбіцца: каля 3 кг лёду, 1/3 пачкі солі, адмысловая марожаніца ці замяняючы яе малочны бітон і невялікі таз.

    Пяць шклянак халоднага малака, 2 цэлых яйкі і яшчэ два жаўтка разбоўтаць разам ў маленькім рондальчыку і працадзіць праз сіта ці друшляк. У працэджаную сумесь дадаць 1,25 шклянкі цукру. Размяшаць старанна і пачынаць варыць марозіва...

    Каб сумесь не падгарэла, трэба варыць на паравой лазні - маленькі рондальчык паставіць у вялікі, прычым вада павінна даходзіць толькі да сярэдзіны сярэдняга. Не забывайце ўвесь час памешваць, пакуль не згусне. Маса павінна заварыцца да гушчыні смятаны, але ні ў якім разе не закіпець.

    Затым маленькі рондальчык выняць, дадаць поўную гарбатную лыжку свежага сметанкавага масла, добранька ўзбіць міксерам і паставіць на холад. Няхай прастаіць на холадзе не менш 2 гадзін (тэмпература прыкладна нулявая).

    Потым варта перакласці масу ў марожаніцу і замарозіць. Калі без марожаніцы, ў бітоне, то маса не павінна даходзіць да вечка на далонь. Бітон трэба паставіць у таз, абкласці лёдам, пасыпаным соллю і круціць сюды-туды, пакуль не замарозіцца.

    Часам памешваць лыжкай. У канцы замарозкі можна дадаць ваніліну, каву, какаву, арэхаў - каму што падабаецца .

    Катэгорыя: Дэсерт | Дабавіў: wawkalaki (12.07.2014)
    Праглядаў: 251 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar