Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 3
    Гасцей: 3
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Дэсерт

    ДАМАШНЯЕ МАРОЗІВА НА СЛІЎКАХ І СМЯТАНЕ

    -малако дамашняе (кіпячонае) - 210 мл;

    -сліўкі (тлустыя, кірмашовыя) - 100 мл;

    -смятана (густая, кірмашовая) - 110 г;

    -жаўткі - 3 шт;

    -цукар - 150 г;

    -ванільны цукар - 1,5 г.л.;

    -какава - 1-2 г.л.;

    -цытрынавы сок - 2 г.л.;

    -вафлевыя формачкі ;

     

    Сліўкі добра змяшаць са смятанай. Цукар змяшаць з жаўткамі, ванільным цукрам і ўзбіць міксерам. Тонкім струменьчыкам ўліваць халоднае кіпячонае малако і працягваць ўзбіваць. Масу паставіць на агонь, увесь час памешваючы варыць, пакуль правядучы па лыжцы пальцам застанецца выразная паласа (дзесьці 5-7 хвілін). Посуд з сумессю зняць з пліты і паставіць ў халодную ваду для астывання. Увесь час мешаць і пару разоў памяняць ваду. У астыўшую масу ўліць сліўкі са смятанай, добра перамяшаць. Сумесь падзяліць на дзве часткі, ў адну дадаць какаву (папярэдне размешаную з 1 лыжкай сумесі), паставіць ў маразілку на 1 гадзіну, потым перамяшаць і выліць ў форму. У другую частку дадаць цытрынавы сок, перамяшаць, паставіць на 1 гадзіну ў маразілку. Затым добра перамяшаць і таксама выліць ў форму. Паставіць формачкі зноў у маразілку на 5-6 гадзін. У вафлевыя формачкі пакласці парэзанае марозіва з какавай і кружочкі белага цытрынавага марозіва. Можна пасыпаць зверху парашком какавы ці пацерці шакалад.

    Катэгорыя: Дэсерт | Дабавіў: wawkalaki (12.07.2014)
    Праглядаў: 186 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar