-500 г самых тлустых слівак (30-35%)
-380 г згушчанага малака,
-50 г трускаўкі
-50 г маліны
1. Сліўкі ўзбіць да стану, калі яны толькі пачнуць гуснуць. Вельмі важна не перастарацца.
2. Ва ўзбітыя сліўкі дадаем згушчанае малако і старанна змешваем. 3. Ягады перацерці ў аднастайную масу і дадаць да асновы для марозіва. Перамяшаць.
3. Марозіва пераліць у пластыкавы кантэйнер, накрыць вечкам і паставіць у маразільнік. Праз дзве гадзіны неабходна дастаць кантэйнер і перамяшаць яго змесціва венцам. Вярнуць марозіва ў маразільнік да поўнага замарожвання.
4. Круглай лыжкай сфармаваць шарыкі і змясціць іх у формачкі. Упрыгожыць марозіва свежымі ягадамі і лісцікам мяты.
|