- 2 шклянкі трускаўкі,
- 250 мл малака,
-250 мл слівак,
-100 г цукру,
-3 жаўтка,
-ванілін.
Для пачатку засыпце трускаўку 50 г цукру і прыбярыце ненадоўга ў халадзільнік. У асобным рондальчыку змяшайце малако, жаўткі і пакінутыя 50 г цукру. Пастаўце рондаль на сярэдні агонь, памешвайце датуль, пакуль цукар цалкам не растворыцца. Затым пераліце сумесь ў міску, астудзіце, дадайце сліўкі, ваніль, трускаўку і прыбярыце яе ў маразілку.
|