- 0,5 л малака
- 1 пакет ванільнага цукру
- 65 г цукровага пяску
- 1 ст. л. крухмалу
- 2 яечных жаўтка.
Паўтары шклянкі малака, ванілін, цукровы пясок змяшаць і пракіпяціць. У астатнім малацэ размяшаць крухмал, дадаць да ўскіпеўшай масы і, памешваючы, давесці да кіпення. Жаўткі расцерці дабяла і паступова падмешваць да яшчэ гарачага малака. Калі астыне, перакласці ў крэманкі і паставіць у маразільнік.
|