На 4-6 порцый
-225 мл слівак (10-15% тлустасці),
-45 мл (3 ст.лыжкі) кляновага сіропу,
-60 г цукровай пудры,
-10 мл ванільнага экстракта,
-175 мл тлустых слівак (18-35% тлустасці),
-100 мл малака,
-10 мл (2 ст.лыжкі) белага рому (гэты інгрыдыент - па жаданню),
-227 г імбіра, падсушанага і дробна насечанага.
Узбівайце тлустыя сліўкі (175 мл) і кляновы сіроп, пакуль маса не згусне. Павольна разагрэйце звычайныя сліўкі (225 мл), ванільны экстракт, цукровую пудру і малако ў рондальчыку з тоўстымі сценкамі. Памешвайце сумесь, пакуль цукар не растварыцца. Затым, умяшайце ў сумесь ўзбітыя тлустыя сліўкі. Гатовую сумесь выліце ў кантэйнер і пастаўце ў маразілку прыкладна на 2 гадзіны (сумесь павінна быць не цвёрдай). Затым, выцягнуць кантэйнер, перакласці сумесь у астуджаную міску і ўзбіць венцам, дадаючы дробна насечаны імбір і ром. Атрыманую масу перакласці ў кантэйнер і замарозіць да цвёрдага стану. Падаваць з кляновым сіропам.
|