

- 2 яйкі
- 2 кубкі цукровага пяску
- 1 ст. л. цытрынавай цэдры
- 0,5 кубка цытрынавага соку
- 1 кубак узбітых слівак.
Бялкі ўзбіць у густую пену. Паступова дадаючы цукар, працягваць
ўзбіваць, пакуль грабеньчыкі пены не будуць трымаць форму.
Жаўткі ўзбіць ў асобным посудзе, дадаць да іх дробна нацёртую
цытрынавую цэдру, цытрынавы сок і добра перамяшаць масу.
Асцярожна памешваючы, злучыць жаўткі з бялкамі. Цытрынава-яечную
сумесь злучыць з ўзбітымі сліўкамі, пераліць масу ў кантэйнер,
змясціць яго ў маразільную камеру і пакінуць на ноч.
Калі маса падмерзне, можна злёгку ўзбіць яе яшчэ раз.
Падаецца ў крэманках, фужэрах, піялах.
Для ўпрыгожвання можна выкарыстоўваць вішню без костачак,
трускаўку, маліну ці любую ягаду, можна паліць лікёрам.
Марозіва ў кантэйнеры ці прычыненае фальгой захоўваецца
ў халадзільніку два тыдні.

|