

-100 г вычышчаных фісташак,
-100 г салодкага міндаля,
-1/4 шклянкі малака,
-4 шклянкі слівак,
-8 яечных жаўткоў,
-300 г цукру,
-ваніль па густу.
Фісташкі і салодкі міндаль растаўчы,
развесці ў малацэ, затым паступова ўліць кіпячыя сліўкі.
Яечныя жаўткі расцерці з цукрам, дадаць ваніль,
змяшаць з арэхамі, разведзенымі ў сліўках.
Атрыманую масу давесці да кіпення на слабым агні,
астудзіць і змясціць у марожаніцу.

|