-марозіва ванільнае - 50 грам,
-марозіва клубнічнае - 50 грам,
-марозіва шакаладнае - 50 грам
-лікёр "Куантро" - 50 мл
Для цеста:
-какосавая габлюшка - 300 грам
-бялкі яечныя - 6 штук
-глюкоза - 40 грам
-цукровая пудра - 240 грам
Драўлянай лапатачкай змяшаем у місцы інгрэдыенты для цеста. Падзелім на 3 роўныя часткі, злёгку раскачаем. Атрыманыя кружкі вылажым на сіліконавы кілімок. Выпякаем у разагрэтай духоўцы пры тэмпературы 180°С каля 7 хвілін. Вымем з духоўкі.
Пакуль цеста яшчэ гнуткае, загарнуць адзін бок кружка за другі, сфармаваўшы падабенства скрутка. Астудзім. Атрыманыя 3 какосавыя коарзінкі пакласці на талерку, у кожную з іх укласці па шарыку рознага марозіва.
На чыстую разагрэтую патэльню ўвальём "Куантро", падпаліць. Калі агонь загасне, пальём марозіва лікёрам.
|