-100 г любых ягад (можна з узвара),
-трохі ваніліну,
-0,25 л малака,
-1/2 гарбатнай лыжкі крухмалу,
-1 жаўток,
-1 гарбатная лыжка цукру,
- 50 мл апельсінавага соку,
-3 ст. лыжкі цытрынавага соку,
-1 ст. лыжка фісташак.
Ягады (без костачак) здрабніць ў міксеры.
У малако дадаць ягаднае пюрэ і давесці да кіпення.
Крухмал развесці ў адной сталовай лыжцы вады, дадаць яго,
памешваючы, ў гарачую сумесь малака з ягадамі і даць закіпець.
Затым астудзіць да пакаёвай тэмпературы.
Яечны жаўток расцерці з цукрам, ўліць туды малочную сумесь,
дадаць апельсінавы і цытрынавы сокі.
Добра перамяшаць і злёгку ўзбіць усю масу, цалкам яе астудзіць.
Масу змясціць у нержавелую форму і паставіць у халадзільнік.
Пяць гадзін трымаць у маразілцы, рэгулярна памешваючы.
Гатовыя шарыкі марозіва ўпрыгожыць фісташкамі.
Падаваць са свежымі ягадамі ці варэннем.
|