-2,5 шклянкі малака,
-1 шклянка цукровага пяску,
-4 яйкі,
-ванілін.
Жаўткі яйкаў увесці ў папярэдне прасеяны цукровы пясок
і старанна расцерці, дадаць ванілін.
Сумесь выкласці ў рондаль, развесці гарачым малаком і награваць
на агні, увесь час памешваючы драўлянай лапатачкай;
калі змесціва злёгку згусне і з паверхні знікне пена, рондаль зняць
з агню, сумесь прафільтраваць праз сіта ці некалькі пластоў марлі
і астудзіць.
Астуджаную масу выліць у бачок марожаніцы і замарозіць.
|