- 250 г бісквіта
- 250 г садавіны
- 5 порцый сметанкавага марозіва ці пламбіру
- 10 бялкоў
- 1 шклянка цукровай пудры
- ванілін - каньяк.
1 варыянт
На авальную металічную талерку паскладаць лустачкі выпечанага бісквіта, на іх - нарэзаныя апельсіны ці нарэзаныя тонкімі пласцінамі кансерваваныя яблыкі і грушы. Зверху пакласці шарыкі марозіва і з бакоў пакрыць лустачкамі бісквіта. На бісквіт з кандытарскага мяшка хутка выпусціць ўзбітыя з цукровай пудрай і ванілінам яечныя бялкі. Хутка зарумяніць у смажыльнай шафе пры тэмпературы 260°С (не больш за 2 хвіліны) і падаць да стала. Перад падачай пасыпаць цукровай пудрай, на борцікі талеркі наліць летні каньяк і запаліць.
2 варыянт
На металічную талерку паскладаць тонкія лустачкі гатовага бісквіта ці пернікі, вышмараваць іх варэннем ці павідлам, зверху горкай пакласці добра замарожанае марозіва (лепш пламбір), затым ізноў варэнне, на яго лустачкі бісквіта і ўсё пакрыць ўзбітымі з цукровай пудрай бялкамі, хутка запекчы ў гарачай духоўцы (не меней 200°С). марозіва, якое зарумянілася адразу ж падаць да стала.
|