(французская кухня)
- 50% марозіва (можна некалькіх гатункаў)
- 50% шакаладу.
Ў маразільнік паставіць на 10 хвілін 2-3 невялікіх талеркі і круглую лыжку для марозіва. Затым дастаць адну талерку і лыжку з маразільніка. Апускаючы лыжку ў халодную ваду, сфармаваць з марозіва шарыкі і выкласці іх на халодную талерку. Напоўненыя такім чынам астатнія талеркі змясціць на 2 гадзіны ў маразільнік. Шакалад наламаць, пакласці ў рондальчык ці эмаляваную місачку і паставіць на вадзяную лазню, памешваць драўлянай лыжкай ці лапатачкай да размякчэння. У астыўшы, але яшчэ вадкі шакалад хутка абмакваць шарыкі марозіва. Глазураваныя шарыкі зноў скласці на астуджаную талерку і паставіць на некаторы час у маразільнік.
|