

-8 г кавы растваральнай,
-10 г кіпеню,
-20 г цукровага пяску,
-1 яечны жаўток,
-80 г 30 %-вых слівак
Растваральную каву развесці кіпенем. Цукар растварыць у вадзе і
варыць у металічным посудзе датуль, пакуль з апушчанага ў сіроп
відэльца, ад канцоў яго зуб'яў, не будуць выцягвацца ніткі.
Яечныя жаўткі расцерці, затым ўліць тоненькім струменьчыкам цукровы
сіроп, працягваючы расціраць да загусцення.
Затым ўліць каву, размяшаць, астудзіць да пакаёвай тэмпературы
і злучыць з папярэдне ўзбітымі на лёдзе сліўкамі.
Атрыманую масу паставіць у халадзільнік
і вытрымаць там да пачатку застывання.
Ізноў ўзбіць на працягу 1 хвіліны.
Пасля гэтага разліць па крэманкам і зноў паставіць у халадзільнік.
Як толькі марозіва згусне, падаць да стала.

|