- 70 г бісквіта
- 200 г марозіва
- 160 г садавіны кансерваванай без сіропу
- 10 г партвэйна
- 200 г слівак
- 20 г цукровага пяску
- 10 г шакаладу
- 50 г бісквітнага печыва.
З гатовага бісквіта выманнем выразаць кружок і пакласці ў крэманку. Затым выманнем пакласці на бісквіт марозіва ў форме кубачка, а ў яго змясціць садавіну: палітыя віном трускаўку, абрыкосы.
Зверху пакласці ўзбітыя з цукрам сліўкі, пасыпаць шакаладам і ўпрыгожыць садавінай. Па краях пакласці печыва.
|