-100 г шакаладу,
-60 г цукру,
-100 мл малака,
-0,25 л узбітых слівак.
Шакалад здрабніць, пакласці ў посуд
і апусціць яго ў ёмістасць з гарачай вадой.
Калі шакалад растане, дадаць 20 г цукру, малако, перамяшаць.
Атрыманую масу памешваць да поўнага яе астуджэння.
Сліўкі ўзбіць, усыпаць пакінуты цукар і злучыць з шакаладнай масай.
Сумесь замарозіць.
Замест шакаладу можна ўзяць 40 г какава-парашка і 40 г цукру.
|