-100 г фісташкавага марозіва,
-40 г малочнага жэле,
-10 г абрыкосавага пюрэ,
-20 г гатовага бісквіта
Прыгатаваць фісташкавае марозіва. У формачкі ў выглядзе палоўкі яйка ўліць малочнае жэле; калі яно застыне, выняць з яго сярэдзіну і напоўніць яе абрыкосавым пюрэ, а затым палоўкі злучыць, каб атрымалася як бы цэлае яйка. Пакласці ў вазачку марозіва, на яго яйка, а вакол марозіва паскладаць выразаныя ў форме трыкутнікаў кавалачкі выпечанага бісквіта.
|