-2 шклянкі слівак,
-4/5 шклянкі цукровага пяску,
-3 яйкі,
-1 гарбатная лыжка харчовага жэлаціну (ці 2 гарбатныя лыжкі крухмалу або пшанічнай мукі),
-ванілін,
-3/4 шклянкі вады.
Сметанкавае марозіва рыхтуюць гэтак жа, як марожанае малочнае. Жэлацін папярэдне замачыць у кіпячонай вадзе для набракання на працягу 20-30 хвілін. Раствор жэлаціну ўвесці ў сумесь пры тэмпературы 45-50°С, перад фільтраваннем. Фільтраваць, астуджаць і замарожваць сумесь гэтак жа, як пры падрыхтоўцы малочнага марозіва.
|