- 400 г марозіва
- 40 г вычышчаных грэцкіх арэхаў
- 40 г шакаладу
- 80 г печыва.
Арэхі і шакалад нацерці на тарцы і перамяшаць. З марозіва сфармаваць лыжкай шарыкі па 2 на порцыю, запаніраваць у арэхава-шакаладнай сумесі і астудзіць. Пры падачы шарыкі марозіва пакласці ў крэманкі, пасыпаць цёртым печывам і пакінутай арэхава-шакаладнай сумессю.
|